[КК] Конкурс комiксаў ад НБ.

Day 2,152, 13:33 Published in Belarus Russia by Mr.Guselnikov

Добры дзень люд просты всея еБеларусi! Вас вiтае партыя Незалежная Беларусь.

Што я Вам скажууууууууууу…



А не, лепш самi пачытайце…

УВАГА!!!



Частка I.

Аднаго часу разважаў я на розныя тэмы (так-так, такое часта са мной здараецца) i прыйшла да мяне думка, што нешта даўно не было у нас творчых конкурсаў з добрымi прызамi…
Прыдумаў я значыцца я конкус i пачаў супартыйцаў угаворваць. Абмеркаванне доўгiм не было: актыў партыi пагадзiўся. Аднак чальцамi партыi з’яўляюцца настолькi разнастайныя людзi, што пад-час абмеркавання нарадзiлася столькi новых iдэй, што нiякага галда нашай е-краiны не хопiць на прызавы фонд. Але з цягам часу i яны здзейсняцца…


Частка II.
Аб тэме конкурса.
Мой выбар паў на комiксы. Так, менавiта на iх.
Растлумачу чаму:
1) Ко́мікс — апавяданне, якое распавядаецца з дапамогай серыі малюнкаў у якіх ужываюцца кароткія тэксты.
Назва «комікс» утварылася ад англійскага слова «comic» — «смешны», у выніку таго, што першыя коміксы, друкаваныя ў газетах былі, звычайна, гумарыстычнымі. (ВiкiпедЫя)
2) Зараз з’яўляецца вялiкае мноства комiксаў на розныя тэмы. Але для мяне раней былi цiкавымi комiксы Marvel.


(Хто першы знойдзе персанажа майго аватару на малюнку, атрымае невялiчкi падарунак. Зрабiце скрын.)

Усе памятаюць супергерояў i як хацелася быць падобнымi на iх…
3) Сварэнне комiкса развiвае эрудыцыю, дапамагае навучыцца бачыць асноўнае ў нейкiм здарэннi i апiсваць яго з камiчнага боку. А разгляданне комiкса дае магчымасць маральна адпачыць.


Частка III.
Сутнасць.



Вось i падышоў я да галоўнага: тлумачэнне задання.
Трэба напiсаць i выдаць невялiчкi комiкс.
Што для гэтага патрэбна?
Па-першае, удзельнiку трэба прыдумаць тэму для комiкса. Да разглядання прымаюцца работы па тэме eRepublik. Гэта можа быць твор па агульнай тэме е-рэпы, або пра падзеi ў еБеларусi, або проста пра асбiстае жыццё гульца ў е-свеце.
Па-другое, трэба апублiкаваць у асабiстым часопiсе гэты комiкс (калi не маеце часопiса, то знайдзiце гульца, якi Вам дапаможа надрукаваць комiкс)
Па-трэцяе, закiнуць спасыл на комiкс у каментар да гэтага артыкулу (так будзе прасцей адшукаць удзельнiкаў конкурсу)
I чацьвёртае, дачакацца вынiкаў конкурсу i атрымаць узнагароду.

Сам конкурс будзе праходзiць у 3 этапы: паказ работ, галасаванне журы i выдача ўзнагарод.


Частка IV.
Aфармленне артыкула з коміксам.


У комiкса абавязкова павiнна быць тэма.
Выдавацца комiкс павiнен з адзнакай [КК] – конкурс комiксаў. Таксама, калi будзеце выдаваць сваю работу ў друк, ўстаўце спасыл на гэты артыкул, каб больш людзей паўдзельнiчала.

Таксама, каб стварыць комiкс, можаце выкарыстаць гэтую праграму.
А як прыклад можаце выкарыстаць гэты артыкул.


Частка V.
Тэрмiн правядзення.


Друкаваць свае работы можна на працягу 7 дзён: з дня 2,153 па дзень 2,160 новага свету.


Частка VI.
Склад журы.


Ацэньваць работы будуць актыўныя партыйцы НБ, якiя не прымалi ўдзел у конкурсе. У журы ўвайдуць 5 чалавек на чале з кiраўнiком партыi.


Частка VII.
Узнагарода.


Нашы прызы:

Ку7 трактаркi

I бульбачка

Уладальнiк 1 месца атрымае 100 ку7 трактаркоў i бульбачкi ажна на 5к хп.
Срэбраны прызёр атрымае 50 ку7 трактаркоў i бульбачкi на 3к хп.
А гулец, якi здабудзе 3 месца атрымае 30 ку7 трактаркоў i бульбачкi на 2к хп.
Астатнiя ўдзельнiкi атрымаюць 10 ку7 трактаркоў i бульбачкi на 1к хп.



Фундатарамi конкурсу выступiлi паны PaulFromMinsk, Zlodimir, Eugene Just II, WolverineBY.




(клiкабельна)

Таксама далучайцеся да партыi Незалежная Беларусь:

Разам мы прыдумаем, чым заняцца!!!
Разам мы зробiм гульню цiкавай!!!
Разам мы зацiкавiм iншых!!!



Не забывайце пра

Вам усё роўна, а аўтару прыемна! 🙂