[ Перадвыбарная ] Doctor Antirus : "Прыйшоў час еБеларусi!"

Day 2,237, 03:18 Published in Belarus Belarus by Doctor Antirus


Паважаныя сябры!

еБеларусь зараз перажывае няпростыя часы. Такіх складаных сітуацый у гісторыі нашай цудоўнай краіны было нямала, але беларускі народ заўсёды ўмела і паспяхова выходзiў з найбуйнейшых заняпадаў. Я ўпэўнены: неўзабаве выправім і цяперашнюю сітуацыю.

Хачу верыць, што папярэдні прэзідэнт зрабіў усё магчымае для вызвалення еБеларусi . Аднак, Фартуна нам не ўсміхнулася. Чаму? Пытанне, вядома, рытарычнае .

На сёння самае актуальнае пытанне - гэта аднаўленне нашага роднага пікселя на карце Рэспублікі Платона. Што для гэтага патрэбна? Кажуць, што ўзгодненыя дзеянні і шэраг мерапрыемстваў, а менавіта, арганізацыя дэсантаў і пошук "вокнаў" у саюзнікаў .

Таксама кажуць, што гэта ўсё патрабуе шмат часу... На шчасце, гэты час, а галоўнае - мара, у мяне прысутнічаюць. Калі чытач дойдзе да канца гэтай сціплай перадвыбарнай, то пераканаецца , што ёсць і каманда. Яна сфарміравана такім чынам , што ў выпадку адсутнасці аднаго міністра яго замяняе іншы.

Хачу падкрэсліць: толькі арганізаваныя дзеянні дапамогуць нам вызваліць нашу маці-еБеларусь . Як казаў класік, выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў. Вядома, можна залежыць ад саюзнікаў, але я з таго пакалення ерэпаўцаў, што памятаюць, як саюзнікі залежылі ад нас. Наш край - стратэгічны для бяспекі і стабільнасці краін, што па абодва нашых фланга. Тым, хто пра гэта забыўся, мы нагадаем .

Вядома, ва ўмовах адсутнасці эканомікі цяжка казаць аб фінансах. Зноў жа, усё ўпіраецца ў наяўнасць рэгіёнаў. Таксама "рэформы" рудмiнаў ускладняюць падатковую палітыку. Аднак, тоўстыя будуць каровы, або худыя - час пакажа, - а сацыяльны пакет мы дададзім: нiводны грамадзянін не можа адчуваць сябе абдзеленым ва ўласным доме.


Міністэрства замежных спраў (МЗС )

1. Арганiзацыя апарата МЗС згодна новым задачам, набор пасольскага корпусу.
2. Замацаванне за еБеларуссю аблiчча надзейнага і прадугледжанага саюзніка, аднаўленне (паляпшэнне) адносінаў з шэрагам краін і арганізацый. Курс еБеларусi - шматвектарнасць .
3. Аднаўленне суверэнiтэту еБеларусi на карэнных яе рэгіёнах, абарона гэтага суверэнiтэту; разгляд магчымасці нашай фізічнай прысутнасці ў іншых краях блізкага (або далёкага) замежжа.
4. Папулярызацыя і паляпшэнне дасведчанасці аб еБеларусi ў еСвеце - правядзенне розных міжнацыянальных конкурсаў, квэстаў, віктарын (сумесна з МiнIнфо, МiнДэм).
5. Iнфармаванне насельніцтва па знешнепалітычнай сітуацыі.
6. Паляпшэнне інвестыцыйнага клімату - інфармаванне гульцоў іншых краін аб нізкім працэнце на імпарт ў еБеларусь (сумесна з МiнЭкФiн).
7. Iншыя задачы, спецыфiчныя для дадзенага ведамства, а таксама тыя, якія будуць пастаўлены, улічваючы кан'юнктуру.


Міністэрства Інфармацыі (МiнIнфо)

1. Фармiраванне гістарычнай памяці нашага слаўнага мінулага - (1) вядзенне летапісу еБеларусi, ( 2) стварэнне гістарычнай бібліятэкі еБеларусi.
2. Усебаковае садзейнічанне асвеце - (1) абнаўленне "Бібліятэкі пачаткоўца", (2) развіццё ўкраінскай ініцыятывы вышэйшай е-адукацыі (еУнiверсiтэт).
3. Прыманне і апрацоўка скаргаў, зваротаў і прапаноў.
4. Правядзенне не менш 2-х прэс-канферэнцый Прэзідэнта ў фармаце, якi будзе вызначаны.
5. Кантроль штотыднёвых справаздач кожнага міністэрства.

Міністэрства дэмаграфіі (МiнДэм)

1. У мэтах лакалізацыі і прыцягнення новых членаў да нашага кам’юнiцi - фарміраванне корпуса Знешніх Амбасадараў - ментараў , як неад'емнай ёмісты інстытут дзяржслужбы.
2. Стварэнне чата для пачаткоўцаў.
2.1. Лакалiзацыя i прыцягненне пачаткоўцаў у чат МинДэм, дзе закладваюць асновы гульні .
3. Стварэнне Фонду дапамогі пачаткоўцам.
3.1. Арганизацыя раздач, конкурсаў і квэстаў для пачаткоўцаў.
4. Цеснае супрацоўніцтва з міжнародным еУнiверсiтэтам iм. Ю.Драгобiча.
4.1. Атрыманне новых кваліфікаваных кадраў.

Міністэрства Эканомікі ( Мин.Эк. )

1. Напаўненне казны з дапамогай медалёў кангрэсменаў.
1.1. Кангрэсмэн Д1 аддае 1 голд з медалі кангрэсмена.
1.2. Кангрэсмэн Д2 аддае 2 голда з медалі кангрэсмена.
1.3. Кангрэсмэн Д3 аддае 3 голда з медалі кангрэсмена.
1.4. Кангрэсмэн Д4 аддае 4 голда з медалі кангрэсмена.
1.5. У выпадку няздачы голда гулец трапляе ў чорны спіс, не мае права на дзяржаўную дапамогу і не будзе ўключаны ў чат Кангрэса. Нагадваю, што гэта - агульнапрынятая практыка ў іншых краінах. Прапаную абмеркаваць з ПП партый на пасяджэннях круглага стала.
2. Збор сродкаў (рэкалекцыі) на сацыяльныя мэтавыя праграмы, ваенныя мерапрыемствы.
(Гутаркі з камандзірамі МЮ за круглым сталом. Мы - дружалюбны народ i павінны дапамагаць адзін аднаму).
3. Аналiз Беларускага рынку - вынясенне прапаноў па паляпшэнню эканамічнай сістэмы.
4. Добраахвотная дамапога казне праз "Эйр Страйк" .
5. Пошук спонсараў.
6. Садзейничанне Бэйбі-буму.
6.1. Пры ўмове, калі прыбытку хапае на патрэбы дзяржавы, 10% ад рэшты ў казне прапануецца прадаць за РЛ і закупіць таргетiнгавую рэкламу УКантакце або іншых пляцоўках. (Для абмеркавання).
7. Састаўленне справаздач аб выкарыстанні і прыходзе сродкаў.
8. Гандаль арганізацыяй ММ.
9. Дзяржаўны заказ у айчынных вытворцаў.
10. Аднаўленне доступу да згубленых арганiзацый.
10.1. Здача ў арэнду.
10.2. Гандаль ММ.


Міністэрства Абароны ( МА )

1. Інфармаванне МО аб ваенных манеўрах еБеларусi, іншых сяброў і ворагаў.
2. Агульная каардынацыя - у прыватнасці, выпуск газет з загадамi.
3. Арганізацыя мэтавых дэсантаў .
4. Профільная каардынацыя - стварэнне каардынацыйных чатаў Д1 , Д2 , Д3 , Д4.
5. Арганізацыя саплаяў і КО на важныя бітвы .
6. Стварэнне "Савета Нацыянальнай Бяспекі і Абароны " з камандзіраў МЮ і прадстаўнікоў палітычных сілаў для ўзгаднення і вырашэння ваенных пытанняў.

Адной з задач міністэрстваў будзе захаванне і ўдасканаленне ўжо існуючых праграм. Таксама, для лепшага разумення і кіравання дзяржавай збіраю "Рады старэйшын", дзе будуць знаходзіцца вопытныя гульцы еБеларусi. Таму, калі вы таксама захочаце ў Раду, напішыце мне ў ПМ .



Такім чынам, каманда, якая будзе мець гонар ўвасабляць гэтыя і іншыя прынцыпы служэння на карысць грамадства:

МЗС - Ivan Blok37
Зам.МЗС - Mitreiko
Прэм'ер - Jahsis_killuminati
Прэм'ер \ Губернатар - Kryvich
МА - Alexey Z III
Зам.МА - J a n e A i r
Мин.Дэм - Dark.Killer
Мин.Эк - Ignis Nativus
Мін.Інфо - DIMOFAN2000

Эпілог.

Па ўнутрыпалітычных справах хацеў бы нарэшце сказаць словамі найвялікшай ўкраінскай паэткі: "Ба, що робить? Скінчився вік лицарства, доводиться не списом, а пером..." .
Дыялог, эмпатыя, Кансенсус - гэта не пустыя словы. Менавіта, гэтым - з вашай дапамогай - я спадзяюся вырашыць пытаннi ўнутраныя . Такім чынам, калі будзем адзіныя, пытаннi знешнія перастануць быць праблемнымі.

Я іду служыць вам - служыць еБеларусi.




Шчыра ваш - Doctor Antirus

P.S.
Хацелася б унесці яснасць адносна дэбатаў на еРадыё.

Сёння да мяне звярнуліся з гэтым:
[18:20:03] ZmicerU: настойчиво призываю принять участие в дебатах

На што я адказаў наступнае: "Перш за все, дякую за запрошення. Проте, з повагою інформую: від участі у дебатах - відмовляюся. Свої мотиви своєчасно обгрунтую у предвиборній статті. Желаю здравствовать!"

Суразмоўца настойваў . Але я не люблю шоў. Тым больш, калі мне прызначана роля дзiчыны. На далейшыя патрабаванні я адказаў так: "Боюся, що причина моєї відмови не є власна зайнятість. Хто має очі, той прочитає все те, що я хочу донести кожному білорусу в моїй статті. (...)"

Уласна, ужо данёс. На любыя пытанні выбаршчыкаў з радасцю адкажу у каментарах.

Дзякуй за ўвагу!