[Belarus Support] Шчыт Абароны. Новаўвядзеньні ў гульню.

Day 2,104, 10:08 Published in Belarus Belarus by Ministry of Education BY

Дзень добры!

Вас вітае Міністэрства адукацыі і дэмаграфіі еБеларусі!

Сёньня нашая краіна ўпершыню распачала баявыя дзеяньні супраць уласнага ворагу пасьля таго, як у гульню быў уведзены Шчыт Абароны. Бітва за Белаалбанію паказала значнасьць уплыву гэтага новаўвядзеньня, таму прапануем шаноўнаму паньству азнаёміцца зь перакладам адпаведнае навіны ад адмінаў eRepublik.



Узнагароды спаборніцтва Шчытоў Нацыі

Індывідуальныя ўзнагароды

- Узнагароды даступныя праз банэр на галоўнай старонцы і могуць быць атрыманыя да канца дня 2095. Пасьля гэтага тэрміну банэр будзе выдалены разам з усімі неатрыманымі ўзнагародамі.
- Цягам аднаго дня па заканчэньні спаборніцтва 50 лепшых гульцоў кожнай краіны ў абодвух рэйтынгах атрымаюць значок. Топ-3 гульцы атрымаюць значкі з пазначэньнем іх пазыцыі на п'едэстале.

Узнагароды краінаў

* Удакладненьне глясару: шторазу, калі мы выкарыстоўваем тэрмін «бітва», то маем на ўвазе тое, што суполка часта называе "раўнд". 1800 ачкоў дамінаваньня вядуць да перамогі ў бітве, што прыводзіць да выйгрышу ачкоў кампаніі. 83 ачкі кампаніі даюць перамогі ў кампаніі.

- Шчыты Абароны будуць уручаныя краінам, якія прымалі ўдзел у спаборніцтве Шчытоў Нацыі адпаведна іх пазыцыі ў рэйтынгу:
- Мейсцы 1 - 10 - Шчыт Абароны 7-га ўзроўню
- Мейсцы 11 - 20 - Шчыт Абароны 6-га ўзроўню
- Мейсцы 21 - 30 - Шчыт Абароны 5-га ўзроўню
- Мейсцы 31 - 40 - Шчыт Абароны 4-га ўзроўню
- Мейсцы 41 - 50 - Шчыт Абароны 3-га ўзроўню
- Мейсцы 51 - 60 - Шчыт Абароны 2-га ўзроўню
- Мейсцы 61 - 70 - Шчыт Абароны 1-га ўзроўню



Што такое Шчыт Абароны?

- Увогуле, гэта сьцяна, якую той, хто атакуе, павінен бурыць, каб атрымаць шанец на перамогу ў бітве. Шчыты Абароны паглынаюць пэўную колькасьць урону, што адпавядае іх якасьці:

- Узровень 1: 1 мільён урону
- Узровень 2: 2 мільёны ўрону
- Узровень 3: 3 мільёны ўрону
- Узровень 4: 4 мільёны ўрону
- Узровень 5: 5 мільёны ўрону
- Узровень 6: 6 мільёны ўрону
- Узровень 7: 7 мільёны ўрону

Як гэта працуе?

- Шчыт аўтаматычна актывуецца, калі рэгіён падвяргаецца нападу (як праз кампанію, так і праз паўстаньне). Гэты рэгіён атрымае бонус да абароны, які складаецца з ачкоў урону.
- Прадастаўленая колькасьць ачкоў урону (бонус Шчыту) разьлічваецца шляхам дзяленьня наяўнай магутнасьці Шчыта Абароны на колькасьць рэгіёнаў у краіне на момант нападу.
- Выніковы бонус Шчыту заўсёды дзеліцца пароўну паміж першымі 5 бітвамі.
- Бонус Шчыту за кожную бітву канчаткова дзеліцца паміж дывізыёнамі наступным чынам:

- Дывізыён 1: 5%
- Дывізыён 2: 10%
- Дывізыён 3: 15%
- Дывізыён 4: 70%
- Гэткі ж выніковы ўрон будзе дададзены да сьцяны ўплыву кожнай зь 5 бітваў (раўндаў бітвы, не ўсёй кампаніі).



Прыклад:

Краіна мае Шчыт Абароны Q7 і 10 рэгіёнаў. Яе атакавалі некалькі разоў і зь першапачатковых 10 мільёнаў урону толькі 5 затрымліваюцца Шчытом Абароны. Атакаваны рэгіён атрымае 5 мільёнаў/10 = 0,5 мільёну ўрону ад магутнасьці Шчыту. Кожная зь першых 5 бітваў атрымае 0,5 мільёну/5 = 100 мільёнаў адбітага Шчытом урону. Дывізыён 4 атрымае 70% х 100 мільёнаў = 70 мільёнаў урону. Таму першыя 5 бітваў у дывізыёне 4 пачнуцца зь 70 мільёнамі ўрону на карысьць краіны A. Дывізыён 3 пачне зь 15 мільёнамі ўрону, дывізыён 2 зь 10 мільёнамі і дывізыён 1 зь 5 мільёнамі.

- Калі той, хто атакуе, наносіць урону менш за бонус Шчыту, рэшта магутнасьці Шчыту будзе далучаная да адмысловага фонду.
- У 6-ай бітве ўрон з адмысловага фонду будзе выкарыстаны. Урон падзеліцца ізноў паміж дывізыёнамі адпаведна вышэй азначаным адсоткам: Д1 - 5%, Д2 - 10%, Д3 - 15% і Д4 - 70%
- Гэты працэс працягнецца пакуль уся магутнасьць Шчыту ня будзе выкарыстаная.
- Калі надзвычайныя абставіны пакінуць бонус Шчыту напрыканцы кампаніі, то нявыкарыстаны ўрон залічыцца назад і будзе ўжывацца для супрацьдзеяньня будучым нападам.
- Шчыт Нацыі не замацаваны за нейкім рэгіёнам, ён змацаваны за краінай. Гэта азначае, што рэгіён можа атрымліваць бонус Шчыту неабмежаваную колькасьць разоў да таго часу, пакуль магутнасьць Шчыту Нацыі ня зьнікне.



Візуальнае адлюстраваньне

- Шчыт Абароны будзе адлюстроўвацца ў закладцы "Ваенная сфэра" кожнае краіны, ніжэй за разьдзел "Натуральны вораг".
- У бітвах, дзе Шчыт Абароны актыўны, будзе адлюстроўвацца значок колькасьці адбітага ўрону.

Іншая інфармацыя

- Шчыты Абароны будуць прадастаўленыя кожнай краіне цягам аднаго дня па сканчэньні спаборніцтва.
- Калі краіна цалкам заваяваная, то яна ўсё адно атрымае Шчыт Абароны. Ён пачне выкарыстоўвацца як толькі гэтая краіна вызваліць адзін рэгіён і будзе аткаваная.



Загадзя дзякую за любую дапамогу (грошы, ежа, напісаньне гайдаў) Міністэрству адукацыі. Атрыманыя ахвяраваньні дазволяць павялічыць дапамогу маладым гульцам, правесьці конкурсы альбо выдаць цікавыя квэсты. Дапамагайце пачаткоўцам сёньня, каб заўтра яны змаглі дапамагчы нашай роднай краіне!

Супрацоўнік Міністэрства адукацыі Chorny Wojna