Аграрная партыя без вянка!

Day 2,419, 11:15 Published in Belarus Belarus by Lebedz

Добры вечар, шаноўныя. Даўно не быў у гульне, таму буду сціплым. Я адзін з былых старшынь Аграрнай партыі, гульцы якія даўно гуляюць, павінны мяне помніць. Многія пакінулі гульню, няма тых рухаў і скандалаў, якія заўсёды суправаджалі выбары прэзідэнта, і трава раней была зеляней...........
Але я вярнуўся!!! Так жа нечакана як і прапаў. Таму адразу са справу, і новыя дзеянні і выхадкі(ну як без іх любімых).
Сёння вечарам мне захацелась нешта ўбачыць новае ў гульні і ўбачыўшы на эмблеме маёй партыі пахавальны вянок мне стала не па сабе, што здарылысь, што за шасцяронкі і сярпы? здаецца, дарослыя людзі павінны ведаць, што прынёс маскоўскі саюз са сваімі вянкамі і арламі. Калі хочаце мяне падтрымаць, галасуйце за артыкул і атрымлівайце прыемныя падарункі з маей фермы.

ПРАПАНОВА ДА СТАРШЫНІ ПАРТЫІ. У тэрміновым парадку выдаліць вянок з эмблемы, пры невыкананні маей просьбы, старшыня будзе залічаны да ліку...(не, не святых, як могуць падумаць праваслаўныя сталіністы), да ліку каларадскіх жукоў.

Дзякуй хто прагледзеў мой артыкул, а тым хто вызваляе Украіну ад бальшавікоў і фашыстаў СЛАВА.

НЯХАЙ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ.