Зуброўская Народная Рэспубліка

Day 2,419, 03:10 Published in Belarus Hungary by Danatelus

Увага!

Дзеля абароны Айчыны, безнадзейна аточанай колам ворагаў, на падставе ўсеагульнага галасавання ўсіх жыхароў в.Зуброўка, мы, клан Суперзубры, бярэм уладу ў свае рукі і абвяшчаем стварэнне Зуброўскай Народнай Рэспублікі на чале са мной, яе Народным Прэзідэнтам!
9 ліпеня адбудзецца ўсеагульны рэферэндум па наступных пытаннях:
1. Аб прызнанні незалежнасці Зуброўскай Народнай Рэспублікі.
2. Аб перайменаванні в. Зуброўка ў г.Зуброўск-Моцны.
3. Аб наданні Народнаму Прэзідэнту ЗНР тытула Вялікага князя Зуброўскага.
(упісана алоўкам)
4. Аб правядзенні адкрытага конкурса на набыцце 1 гумкі і 1 асадкі.
(упісана алоўкам)

Варыянты адказаў:
1.Так, згодны.
2.Не, не супраць.

Да падвядзення вынікаў рэферэндума ўлада ажыццяўляецца Вярхоўнай Хунтай ЗНР у наступным складзе:

Alies Bu - Міністр абароны ЗНР;
"Дзед" Talilah - Камандуючы народным апалчэннем ЗНР;
yoskyyyyy - Народны камісар зверагадоўлі і спіртанарыхтоўкі (з правам рашаючага голаса на паседжаннях Хунты);
AliesZbauca - Упаўнаважаны па справах Царквы Роўнапостальных Volanir`а і Мamuk`а;
Litvins - Міністр асветы;
Kiryl Z Mensku - Губернатар в. Зуброўка;
Mikita22 - Міністр па ўсіх іншых справах.

Жыхары, рыхтуйцеся да барацьбы і захоўвайце стратэгічныя запасы Зуброўкі да асобага распараджэння.
Памятайце, злосным марадзерам паграджае прымусовае напраўленне на спіртанарыхтоўкі!

Стань грамадзянінам ЗНР, правотай артыкул!

Няхай жыве Вольная Зуброўская Рэспубліка!


Danatelus, народны прэзідэнт ЗНР