Навіны партыі і выдання [інфармацыйны выпуск]

Day 2,308, 11:26 Published in Belarus Sweden by Anarkisto


Прывітанне паважаныя чытачы! Даўненька не было нічога чуваць пра сусьветна вядомую партыю памяркоўнага прагрэсу Ў межах закону. Ці не так? Тым ня меньш нашая партыя працягвае працаваць і змагацца за праЎду ва ўсім еСьвеце, нягледзячы на неафіцыйны і звышкансператыўны статус нашай групоўкі. Гэты нумар "Чорнай ПраЎды" (самага праўдзівага выдання ў еСьвеце) будзе пераважна прысьвечаны выключна тэхнічным момантам, але ў бліжэйшай будучыні мы абяцаем вам свежыя смажаныя навінкі і выкрыццё ўсёй праЎды па вышэйшаму гатунку.
Як вы, напэўна, ведаеце, напярэдадні адбыліся выбары старшыняў афіцыйна зарэгістраваных партыяў, у тым ліку і ў неабыякавай для нас Партыі Аматараў Піва. Стыхійна сфармаваныя сілы самаабароны ПАП зьвярнуліся да нас з просьбай аб ТО гэтай партыі. Ведаючы, што ў гэтай партыі вельмі цяжкае становішча сярод калмыцкамоўных партыйцаў, мы не маглі не пагадзіцца, што сітуацыя патрабуе нашага неадкладнага ўмяшальніцтва, таму мы тэрмінова дэлегавалі свайго прадстаўніка (намесьніка старшыні незарэгістраванай партыі ппЎмз пана Anarkisto) і правялі рэферэндум, на якім безумоўную перамогу са 100% паказчыкам і атрымаў наш кандыдат.

Вось яго зварот да паважаных паноў-выбаршчыкаў:
Я, новаабраны старшыня Партыі Аматараў Піва і галоўны рэдактар "Чорнай ПраЎды", абяцаю і далей весьці партыю згодна з запаветамі пана b0rmannа, не лезьці бруднымі рукамі ў тое, што й так працуе, і бараніць інтарэсы ўсіх калмыцкамоўных супартыйцаў. Бид нэг нь хүмүүс юм, калмыцкія браты!



Тым не меньш, мы не маглі скончыць наш нумар, не выкрыўшы чарговую сенсацыю, калі можна назваць сэнсацыяй факт фальсіфікацыі выбараў у Беларусі. Вось якая гісторыя адбылася з нашым галоўным рэдактарам пад час нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў.

Прым. рэд.: кар. - карэспандэнт "Чорнай ПраЎды" (самага праўдзівага выдання еСьвету), Anarkisto - звычайны выбаршчык, амаль што е-пенсіянер.

кар.: Паважаны пан Anarkisto, раскажыце вашу гісторыю?

Anarkisto: я звычайны выбаршчык, прадстаўнік сілаў сусьветнага класу і добры гулец. Як кожны нармальны чалавек, што гуляе ў е-рэпу больш за год, я пачаў схіляцца да думкі, што надыйшла пара мне выходзіць на е-пенсію. І канешне, ў такой сітуацыі я не бачу вострай неабходнасьці ў наведванні выбарчага ўчастку, тым больш пад час выбараў чарговага нелегітымнага прэзідэнта (усім вядома, што ў Беларусі легетымным можа лічыцца толькі прэзідэнт з вопытам працы не меньш за 20 год на дадзенай пасадзе).

кар.: Тым не меньш вы ўсё ж такі наведалі выбарчы ўчастак. Чаму?

Anarkisto: Да, калі дзень ужо ішоў да свайго лягічнага заканчэння і я зьбіраўся, паглядзеўшы "панараму", адыйсьці да е-сну, да мяне прыйшла пасылка наступнага зьместу


кар.: І што ж вы зрабілі?

Anarkisto: Тое, што зрабіў бы кожны шчыры беларус, атрымаўшы хабар. Я проста не мог застацца абавязаным гэтаму чалавеку, не адплаціўшы адпаведным жэстам.

Вось што з гэтага атрымалася...


Колькі такіх гісторый яшчэ маглі бы распавесьці звычайныя выбаршчыкі, адкуль узяўся гэты амаль эўрапейскі паказчык (83,12😵 і хто зварыў боршч для Eugene Just II? Пытанні гэтыя пакуль застаюцца без адказаў.