Ізноў падаткі [UPD]

Day 2,262, 05:02 Published in Belarus Belarus by Konnik Pahoni

Пасьля месяцовага перапынку ўжо тры дні як працуе беларускі лалгрэс.
За гэтыя дзні было прапанавана шмат цікавых прэктаў: імпіч хахлу, НЕ аргам, зьмяненьне падатка на працу. Першыя два праваліліся, а падатак на працу нарэшце быў зьменены з 1% да 5%:


Нагадаю, згодна з НА1, якая, бясспрэчна з'яўляецца паказчыкам волі народа, які ў сваю чаргу павінен з'яўляцца галоўным крытэрам прыняцьця законаў, падатак на працу у памеры 5% павінен быў быць прыняты яшчэ 2 месяцы таму. Але тады закон праваліўся, а пасьля мы ня мелі лалгрэсу.

Дзень еЖыцьця з прынятымі павялічанымі падаткамі даў шакуючыя рэзультаты:

Пры старым падатку штодзённыя паступленьні ў скарбніцу складалі каля 650cc, З новым падаткам на працу -- каля 2700сс.
Гэта значыць, што толькі каля 150сс паступае штодзень у казну з ПДВ, астатняе -- з працоўнага падатку. Гэта робіць падатак на працу падаткам, які адыгрывае галоўную ролю ў фармаваньні беларускага бюджэту.

Калі б гэты закон быў прыняты месяц таму, сёньня б беларуская скарбніца мела дадтковыя 300 галды, якія можна было б заключыць больш пагадненьняў аб узаемадапамозе з стратэгічнымі партнэрамі, зараз мы маем толькі 3 МПП і не заўсёды ёсьць за каго ставіць загад:

Таксама можна было б фінансаваць маладых ініцыятыўных гульцоў, фінансаваць працу міністэрстваў, ды й проста адкласьці на будучую вайну.

Важна адзначыць, што мая прапанова была прынята з вялікай цяжкасьцю, зь лікам 21:16. Мая аргумэнтацыя -- справаздача НА1.

Сёньня спадар KevinLaland прапанаваў чарговыя зьмены падаткаў:

Як мы ўсе добра ведаем, спадар KevinLaland зьвязаны з піўной кааліцыяй і іх новым ботпраэктам правым альянсам. Правы альянс -- не новая палітычная структура, гэты тыя ж піўныя батаводы, якія вырашылі пачаць усё нанова. Але, нажаль, не атрымалася. Як мы усе добра ведаем, з дапамогай ботаў яны прабраліся ў канргэс. Зараз, дарэчы, яны шостыя.

І што? Закон знаходзіць падтрымку сярод канргэсмэнаў, нягледзячы на аргумэнтацыю:


Два дні таму яны галасавалі за павелічэньне падаткаў, а сёньня за зьмяншэньне. Канргэс -- статак бараноў.

Таму, сябры, задумайцеся, ці падтрымліваеце вы сапраўды тых людзей ды тыя партыі, за якіх ціскаеце кнопкі на выбарах.


UP😨 Прагрэс прыняцьця закона аб зьмене працоўнага падатку з 3% да 5%.