Першыя крокі: Пачатак.

Day 1,717, 11:17 Published in Belarus Belarus by Tadeush Kosciushko


Вітаю вас, шаноўнае спадарства. Сёння з вамі мы разгледзiм першыя крокі грамадзяніна еБеларусі, такія як праца, трэніроўка і г.д.

Пошук працы.
Дык вось, вы вырашылі знайcці сабе працу. Як жа гэта зрабіць?
1. У верхняй панэлі выбіраем Market -> Job Market.

Пасля перад вамі адкрыецца наступная старонка:

2. Выбіраеце ўпадобаную вам прапанову і нацiскаеце кнопку "Apply".
Але! Калі вы ўжо недзе працуеце, то вы ўбачыце наступны надпіс:

У такім выпадку вы не зможаце ўладкавацца на новую працу пакуль не звольніцеся са старой.
Звольніцца са старой працы можна толькі пасля 3-ох дзён працы, ці раней: А) Калі вас звольніць ваш наймальнік. Б) Калі ў кампаніі не будзе сродкаў выплочваць вам заработную плату. Памятайце, што за гэтыя 3 дні наймальнік не можа панізіць вашу заработную плату.

3. Калі вы жадаеце ўладкавацца на працу ў іншай краіне, то вам патрэбна будзе часова пераехаць у тую краіну, і толькі потым шукаць там працу.
Праца і кіраванне фірмамі.

Акрамя працы на фірмах іншых гульцоў, вы можаце працаваць яшчэ і на сябе.

У верхняй панэлі ціснем "My places".

Пасля гэтага па змаўчанні адкрыецца ўкладка "Companies":


Work - Працаваць на вашага наймальніка.
Resign - Звольніцца з працы наймальніка.
Start production - Працаваць на сваіх кампаніях.

І таксама зараз вы даведаецеся, як будаваць/паляпшаць/знішчаць свае кампаніі.
- пабудаваць новую кампанію.
-> - знішчыць сваю кампанію. Пры гэтым вяртаецца частка яе кошту.
Але! Кампаніі, дадзеныя вам у пачатку гульні, прадаць ці выдаліць нельга.
, выбіраеце (у думках) кампанію, якую б хацелі палепшыць, а потым ціснеце .

Трэніроўка.

Для таго, каб пачаць трэніроўку, ў "My places" выбіраем "Training grounds".

Далей выбіраем пляцоўку, на якой збіраемся трэніравацца, і ціснем "Train". Я рэкамендую пачаткоўцам не трэнiравацца на платнай пляцоўцы.
Будаваць/паляпшаць трэнiровачный пляцоўкi можна гэтак жа, як і кампаніi.

Кіраванне складам.

Наступная укладка - гэта ваш склад (Storage). Тут захоўваецца ваша зброя, ежа, матэрыялы, а таксама базукі і кампаненты да іх.
Адсюль таксама можна кiраваць працэсам продажы вашай маёмасці.


Assemble all - Сабраць базуку з кампанентаў. На адну базуку патрэбна па адной адзінцы кожнага вiда кампаненту. Базукі можна зрабiць з таго моманту, як вы набудзеце 150 пойнтаў сілы.

Sell - Прадаць сваю маёмасць. Памятайце: А) Базукі нельга прадаць. Б) Па змаўчанні вы можаце прадаваць свае тавары толькі ў сваёй роднай краіне (у нашым выпадку Беларусі). Калі вы жадаеце прадаваць свае тавары ў іншай краіне, то вы павінны набыць ліцэнзію (кошт - 20 заталых).

Buy - Купіць маёмасць у іншых гульцоў.

Гарадскі цэнтр і будынкі здароўя.

Пяройдзем да наступнай укладкi (Advanced buildings).

Тут вы можаце паляпшаць ваш гарадскі цэнтр і пабудаваць ракетны завод. Дарэчы, гарадскі цэнтр - гэта будынак, ад якога залежыць ваша максімальнае здароўе. Чым больш ён палепшаны, тым большы лiмiт максімальнага здароўя ў вас будзе. На базавым узроўнi да пачатку паляпшенняў гэты лiмiт складае - 100 здароўя, пасля паляпшенняў гэты лiмiт будзе больш.